Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Сюды заўседы хочацца вярнуцца

6 июля

Free

У Ханявічах упершыню ладзілася свята пад назвай «Сюды заўсёды хочацца вярнуцца». Гэты дзень не адзначаны ў календары, але святкаваць ды гуляць сабраўся ўвесь аграгарадок. Панаехала і гасцей. Тых, каго цягне сюды, на ханявіцкую зямлю, бацькоўская хата, каго некалі з гэтым куточкам звязаў лёс. І так моцна звязаў, што, ад’ехаўшы (зусім не важна, колькі з той пары часу мінула), як толькі з’яўляецца нагода – такая, як арганізаваная сустрэча землякоў, – людзі сядаюць у аўто і кіруюць у бок Ханявічаў.

Частаванне гасцей хлебам-соллю (Крыніца фота)

Не давала сумаваць канцэртная праграма «Гуляй, вёска!», наладжаная ханявіцкімі артыстамі і іх калегамі па цэху са Свіслачы, Вердамічаў і Поразава. Свайго гледача знайшлі выстаўка карцін таленавітага ўраджэнца Ханявічаў – мастака Алега Грыца, фотаўспамін са старых здымкаў «Гэта было нядаўна, гэта было даўно…», зацікавіла выстава-продаж сувенірнай прадукцыі з беларускім каларытам ад свіслацкіх майстроў – аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Як шырока адчыняюцца перад гасцямі вароты ханявіцкіх падвораў, прадэманстравалі ўдзельнікі конкурсу «Гасцінны двор».  Адзначылі і тых, хто, пакінуўшы вёску, усё ж не забывае сваёй Бацькаўшчыны, прыязджае, даглядае родны двор і хату.

Карціны Алега Грыца (Крыніца фота)

На пытанне «Чаму ж заўсёды хочацца вярнуцца ў Ханявічы?» ля мікрафону паспрабавалі адказаць мясцовыя старажылы.  Чаму ж? Таму што тут і неба блакітнейшае, і сонца ярчэйшае, і трава зелянейшая, і птушкі прыгажэй спяваюць. Таму што тут адчуваецца пачуццё, якое не выказаць словамі, – яно ў душы, у сэрцы, сагравае і надае сілы. Гэта тое, што застанецца з кожным, хто звязаны з Ханявічамі, назаўжды.

Канцэртная праграма «Гуляй, вёска!»  (Крыніца фота)

 

Подробности

Дата:
6 июля
Стоимость участия:
Free
Мероприятие в категории:
Теги для Мероприятие:
,

Организатор

Свіслацкі райвыканкам
Телефон
8-(01513) 3-34-95
Электронная почта
isp@svisloch.gov.by
Посмотреть Организатор сайт

Место проведения

Ханявічы
аг. Ханявічы
Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць 231985
+ Карта Google

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.